Включи настроение
Вернуться на главную

Масленіцу віталі

І гэта было супер! Узрушаныя і станоўчыя водгукі выказвалі многія.

Самадзейныя артысты з устаноў культуры раёна пастараліся: што ні выступленне – свая адметнасць. А касцюмы чаго вартыя! Сумаваць не даводзілася ні малому, ні сталаму: навокал песні, жарты, гульні. Загад быў аднолькавы для ўсіх: весяліцца! І гэта толькі частка тэатралізаванага прадстаўлення «Гуляй, народ, Масленіца ідзе!». Дэфіле самаробных роставых лялек-Масленіц здзівіла і пакарыла гледачоў. Кожная з «прэтэндэнтак» дастойная перамогі. А ў ролях майстроў – работнікі Дамоў культуры, пазашкольных устаноў. Масленічнай каралевай стала лялька аўтарства педагогаў і выхаванцаў цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі. – З інтарэсам узяліся за ідэю стварыць суперляльку.

Разам прыдумвалі эскіз і ўвасаблялі яго ў жыццё. Масленіцу разам са мной майстравалі бібліятэкар Ларыса Глеб і тэхработнік Галіна Мацкевіч, – расказвае дырэктар Падлескага СДК Ірына Кярко. А колькі жадаючых было «пакарыць» драўляны слуп, каб стаць уладальнікам прыза. Яны, дарэчы, усе былі паспяхова зняты са слупа.

Все новости