У чытальнай зале бібліятэкі Янкі Купалы горада Ляхавічы для таварыства інвалідаў была праведзена праграма “Калі малады душой чалавек”, прымеркаваная да Дня пажылых людзей і Дня маці.
Праграму падрыхтавалі загадчык аддзела па нестацыянарным абслугоўванні насельніцтва Стрэмаўс Людміла і бібліятэкар Рагоўская Галіна.
У праграме прынялі ўдзел салісты і ўдзельнікі народнага вакальнага ансамбля "Сівізна".
Арганізатары праграмы выказваюць падзяку за ўдзел і аказанне дапамогі ў мерапрыемстве!




