Уключы настрой
Вярнуцца на галоўную

 ДУК «Ляхавіцкая раённая цэнтралізаваная клубная сістэма»

1. У сваёй дзейнасці ДУК «Ляхавіцкая раённая цэнтралізаваная клубная сістэма» кіруецца Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб культуры, Законамі Рэспублікі Беларусь, іншымі актамі заканадаўства Рэспублікі Беларусь, якія рэгламентуюць дзейнасць устаноў культуры, у тым ліку нарматыўнымі прававымі актамі Ляхавіцкага раённага выканаўчага камітэта, Статутам, Калектыўным.

2. Асноўнымі задачамі ДУК «Ляхавіцкая раённая цэнтралізаваная клубная сістэма» з'яўляюцца:

2.1. захаванне і развіццё дасягненняў нацыянальнай культуры, традыцыйных форм дзейнасці і адпачынку;

2.2. развіццё аматарскай мастацкай творчасці ва ўсіх яе напрамках, раскрыццё і падтрымка творчых індывідуальнасцей і талентаў, носьбітаў аўтэнтычнага фальклору;

2.3. садзейнічанне пазнавальнай актыўнасці розных груп насельніцтва, самаадукацыі ў галіне літаратуры, мастацтва, гісторыі, навукі, культуры побыту і іншых;

2.4. стварэнне ўмоў для рэалізацыі інтэлектуальна - творчага патэнцыялу і павышэння духоўнасцяў чалавека;

2.5. вывучэнне і аналіз дзейнасці арганізацый культуры, іншых юрыдычных асоб, якія ажыццяўляюць культурную дзейнасць, па развіццю новых напрамкаў іх дзейнасці, а таксама народнай творчасці;

2.6. практычная падтрымка сацыяльна значных творчых ініцыятыў аматарскіх аб'яднанняў, клубаў, грамадскіх аб'яднанняў, у тым ліку якія садзейнічаюць развіццю нацыянальных культур на тэрыторыі раёна;

2.7. удзел у арганізацыі і правядзенні культурных мерапрыемстваў, садзейнічанне правядзенню мерапрыемстваў па ахове гісторыка-культурнага і археалагічнай спадчыны;

2.8. фарміраванне ў розных катэгорый насельніцтва ўмення і звычкі рацыянальнай і гуманнай арганізацыі і самаарганізацыі свайго ўласнага часу;

2.9. метадычная і практычная прафесійная дапамога арганізацыям і грамадзянам па пытаннях сваёй кампетэнцыі на ўзаемавыгадных умовах;

2.10. удзел у фарміраванні культурнай палітыкі раёна;

2.11. выкарыстанне розных форм культурна-дасугавай дзейнасці;

2.12. ажыццяўленне функцый культурна-асветніцкага цэнтра па кіраванні дзейнасцю клубных устаноў раёна;

2.13. прадастаўленне дадатковых відаў платных паслуг, вызначаных Пералікам дадатковых відаў паслуг.

Дзяржаўная ўстанова культуры «Ляхавіцкая раённая цэнтралізаваная клубная сістэма ажыццяўляе наступныя віды дзейнасці:

1. выяўленне і развіццё творчага патэнцыялу насельніцтва раёна;

1.1. забеспячэнне культурнай і асветніцкай дзейнасці ў вольны час;

1.2. задавальненне патрэб розных груп насельніцтва;

1.3. збор, навуковая апрацоўка і захаванне гісторыка-культурных каштоўнасцей, стварэнне на іх аснове навукова-абгрунтаваных экспазіцый і выставак, якія садзейнічаюць выхаванню самасвядомасці грамадзян Рэспублікі Беларусь, далучэнню іх да нацыянальнай і агульначалавечай спадчыны.

     У структуру дзяржаўнай установы культуры «Ляхавіцкай раённай цэнтралізаванай клубнай сістэмы»:

сельскія Дамы культуры ГУК «Ляховичской районной централизованной клубной системы»;  14

сельскія клубы ГУК «Ляховичской районной централизованной клубной системы»;   3

іншыя ўстановы культуры ДУК «Ляхавіцкай раённай цэнтралізаванай клубнай сістэмы»:

Філіял «Цэнтр культуры ў в.Грушаўка»;

Дом народнай творчасці;

Дом рамёстваў;

Аддзел па нестацыянарным абслугоўванні насельніцтва.

Адрас

225372, Брестская обл. г.Ляховичи ул.Гагарина, 11

Тэлефон

(+375 1633) 6-09-45

Е-mail:

methodist@brest.by

https://vk.com/public77676875

https://www.youtube.com/channel/UC-deMPwzdgWyaLzg2zeFRUA?view_as=subscriber

Мы можам і ўмеем шмат чаго. Наша ўстанова культуры ведае, як здзівіць. Свае ідэі прапановы, пытанні, каментарыі, заўвагі дасылайце нам. Разам зробім лепш!