20 лістапада ў Брэсцкім абласным грамадска-культурным цэнтры адбыўся абласны семінар-прэзентацыя "Фарміраванне рэпертуару і павышэнне якасці выканальніцкага майстэрства ў аматарскім калектыве"
Мерапрыемства сабрала кіраўнікоў вакальна-харавых калектываў, кампазітараў-аматараў, метадыстаў, мастацкіх кіраўнікоў арганізацый культуры Брэсцкай вобласці.

Удзельнікі семінара ад Ляхавіцкага раёна - загадчык філіяла "Навасёлкаўскі СДК" Таццяна Пішч і хормайстар філіяла "Ляхавіцкі ГДК" Людміла Ламака.