Уключы настрой
Вярнуцца на галоўную

"Вечарніца" запаліла сэрцы на галоўнай ёлцы Ляхавіцкага раёна, адкрыўшы творчы сезон 2026 года

Увечары 1 студзеня каля гарадской ёлкі разгарнулася сапраўдная феерыя пад назвай «Снегодрайв у ёлкі»! Аўтарам свята стаў любімы многімі ансамбль "Вечарніца", які падарыў гледачам незабыўны вечар, поўны музыкі, танцаў і шчырых эмоцый.

Тое, што сумаваць не давядзецца, стала зразумела з першых акордаў. "Вечарніца" захапіла ўвагу публікі, выканаўшы запальныя народныя песні, пад якія ногі самі пускаліся ў скокі. Гледачы з захапленнем апладзіравалі, падпявалі і танчылі!

Асаблівым момантам стала выступленне юных артыстаў перад Дзедам Марозам. Рабяты з выразам прачыталі вершы, пацешыўшы галоўнага навагодняга чараўніка. У адказ Дзядуля Мароз шчодра адарыў іх прысмакамі і прыемнымі падарункамі.

Вечарніца» умее ствараць сапраўдны святочны настрой. Канцэртная праграма "Снегодрайв у ёлкі" стала яркім і запамінальным пачаткам 2026 года. 

Усе навіны