У Ляхавічах у ГДК на балі «Калядная сімфонія» танчылі землякі паважанага ўзросту
У Ляхавічах яркім акордам рэспубліканскай дабрачыннай акцыі "Ад усёй душы" стаў баль "Калядная сімфонія", які прайшоў сёння ў ГДК.

Намеснік старшыні райвыканкама Алег Траццяк павіншаваў землякоў з Раством Хрыстовым і пажадаў здароўя, бадзёрасці і даўгалецця. З пажаданнямі дабра, міру і згоды да ўдзельнікаў балю звярнуўся Благачынны цэркваў Ляхавіцкай акругі протаіерэй Георгій Жытко.

Арганізатары свята - тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва і ГДК - падрыхтавалі для землякоў паважанага ўзросту шмат прыемных сюрпрызаў і падарункаў. "Калядную сімфонію" напоўнілі выдатная музыка, танцы і добры настрой.
Пары грацыёзна кружыліся ў вальсе, з агеньчыкам танчылі кракавяк, забіяцкую польку, падэспань і г.д.







