У філіяле «Малагародзішчанскі СК» у рамках прафілактычнай акцыі «За бяспеку разам» прайшла інфармацыйна-пазнавальная выстава «Пра бяспеку не забывайце!»
Падчас акцыі хлопцы пазнаёміліся з правіламі паводзін на дарозе, дома, на вуліцы, замацавалі свае веды аб правілах бяспечных паводзін у выпадку ўзнікнення пажару, аб правілах бяспекі пры эксплуатацыі электраабсталявання, даведаліся тэлефоны выратавальных службаў.
