У філіяле «Навасёлкаўскі СДК» арганізавалі «Імяніны перапалох»
Разам з клоунам Тяпай хлопцы акунуліся ў свет вясёлых гульняў і пацешных конкурсаў. Смех не змаўкаў ні на секунду, а вочы гарэлі ад захаплення!
Пад запальныя мелодыі дзеці з задавальненнем танчылі. А калі загучалі любімыя песні, дружны хор галасоў напоўніў залу, ствараючы непаўторную атмасферу яднання і радасці. Кожнае дзіця адчувала сябе сапраўднай зоркай!
Кульмінацыяй свята, вядома ж, стаў доўгачаканы торт! Яго з'яўленне выклікала буру апладысментаў і захопленых воклічаў. А потым усіх чакалі стол з пачастункамі і духмянае чаяванне.






Для рабят была арганізавана запальная дыскатэка.