Уключы настрой
Вярнуцца на галоўную

11 студзеня творчым калектывам філіяла «Дарэўскі СДК» быў падрыхтаваны канцэрт пад назвай «А ў нас Каляды»

Жыхароў вёскі павіншаваў са святам Нараджэння Хрыстовага іерэй Іаан — святар мясцовай парафіі. У канцэртнай праграме былі выкананы царкоўныя спевы. Гледачы былі ўцягнуты ў атмасферу свята і выканання калядных песень пры ўдзеле салістаў калектыву "Рунь" з аграгарадка Сталовічы. Асобную радасць падарылі дзеці, якія разам з дарослымі спявалі, танчылі і чыталі вершы.

Завяршылася канцэртная праграма выступленнем калектыву "Світанак" з г. Баранавічы пад кіраўніцтвам Таццяны Осіпік. Перад уваходам у глядзельную залу ўсіх прысутных сустракала выстава «юных мастакоў», дзе таленавітыя дзеці прадставілі гледачу свае выдатныя працы, напісаныя гуашшу, якія ствараюць настрой зімовай казкі і непаўторнага чараўніцтва.

Усе навіны